Іосіф Іванавіч Чугашвілі
Іосіф Іванавіч Чугашві́лі (груз. იოსებ ივანეს ჩუგოშვილი, нар. 27 чэрвеня 1986) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Прызёр чэмпіянатаў Еўропы і Еўрапейскіх гульняў, чэмпіён Беларусі ў 2010, 2014 і 2015 гадах. Старэйшы брат Георгія Чугашвілі. БіяграфіяНарадзіўся ў 1986 годзе ў Тэлаві (Грузінская ССР, СССР). Ва ўзросце 8 гадоў пераехаў у Беларусь разам з бацькамі, але потым на пэўны час вярнуўся ў родны горад, дзе працягваў навучанне ў мясцовай школе. У Беларусі сям'я Чугашвілі пасялілася ў Гатаве пад Мінскам[1]. У 2008 годзе стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Тамперэ. Чэмпіён Беларусі 2010 года ў вагавай катэгорыі да 120 кг. У 2012 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, але заняў там толькі 5-е месца. Чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе 2014 года ў вагавай катэгорыі да 130 кг. У 2015 годзе заваяваў бронзавы медаль на Еўрапейскіх гульняў у Баку. Чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе 2015 года ў вагавай катэгорыі да 130 кг. У тым жа годзе заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Рызе. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia