Іосіф Валяр’янавіч Ляшчынскі
Іосіф Валяр’янавіч Ляшчынскі (нар. 29 верасня 1924, Івянец, Польская Рэспубліка) — беларускі танцоўшчык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1967). БіяграфіяНарадзіўся ў звычайнай местачковай сям’і. Бацька Валяр’ян Ляшчынскі быў майстрам-мулярам, які з арцеллю будаўнікоў узводзілі храмы і палацы, жылыя дамы і крамы ў Івянцы, Валожыне, Барысаве, Вільні. А маці Юзэфа з роду Сасноўскіх была хатняй гаспадыняй і займалася выхаваннем дзяцей. У сямігадовым узросце паступіў у першы клас школы, дзе пасаду дырэктара займала Марыя Асіповіч, унучка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Быў вучнем былога саліста Варшаўскага тэатра оперы і балета Уладзіслава Аскеркі, які быў настаўнікам Івянецкай школы за польскім часам[1]. У школе ставіліся тэатральныя пастаноўкі, дзейнічалі гурткі танцаў і спеваў. Аскерка заўважыў здольнага вучня і прывіў любоў да харэаграфіі і народных танцаў[2]. Закончыў курсы па харэаграфіі пры Мінскім абласным Доме народнай творчасці і рэжысёрскае аддзяленне Мінскага культасветвучылішча. У Івянцы працаваў у кафляным цэху Івянецкага прамкамбіната і адначасова кіраваў танцавальным калектывам у Доме культуры. Яго прызначылі інструктарам Івянецкага Дома культуры, а праз год — дырэктарам. Музычным кіраўніком у Доме культуры, супрацоўніцай Ляшчынскага ў яго харэаграфічнай дзейнасці была музыкант, вучаніца К. Паплаўскага Стэфа Чылюк, якая працавала з ім з 1956 года. Мастацкі калектыў пад кіраўніцтвам Ляшчынскага набыў шырокую вядомасць у Беларусі, неаднаразова выступаў і за яе межамі. УзнагародыУ 1967 годзе было прысвоена ганаровае званне «Заслужанага дзеяча культуры БССР»[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia