Іосіф Навумавіч Вейняровіч (28 лістапада (11 снежня) 1909, г. Мінск — 29 жніўня 1998, г. Мінск) — беларускі кінааператар і кінарэжысёр ў дакументальнага кіно. Народны артыст БССР (1973). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1943)[1].
Член ВКП(б) з 1942 года.
Біяграфія
У кінематографе з 1925 года. З 1926 года аператар, з 1946 па 1988 рэжысёр-аператар кінастудыі Белдзяржкіно-«Беларусьфільм».Скончыў аператарскі факультэт Дзяржаўнага тэхнікума кінематаграфіі (1934)[1].
У час Вялікай Айчыннай вайны аператар франтавых груп Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў (руск.) (бел., здымаў франтавую і партызанскую хроніку (Дзяржаўная прэмія СССР 1943), якая ўвайшла ў фільмы «Наша Масква» (1941), «Дзень вайны» (1942), «Народныя мсціўцы» (1943), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944), выкарыстаная таксама ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979)[1].
У 1950-х гадах, падчас антысеміцкай кампаніі быў адлучаны ад працы. З мая 1951 года па жнівень 1953 года працаваў у Інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР малодшым навуковым супрацоўнікам[2]. У 1957 годзе адноўлены на ранейшай працы ў Беларусьфільме.
Узнагароды і прызнанне
- Народны артыст БССР (1974)
- Сталінская прэмія другой ступені (1943) — за франтавыя здымкі партызанскіх злучэнняў Украіны і Беларусі для «кіначасопіса 1942»
- Дзяржаўная прэмія БССР (1968) — за фільм «Генерал Пушча» (1967)
Творчасць
Асноўная тэма творчасці — ваенна-патрыятычная ў арганічнай сувязі з сучаснасцю. Працуе ў розных жанрах дакументальнага кіно, выкарыстоўваючы метад кинорепортажа, кинонаблюдения, аднаўлення факту[1].
Аператар
- 1925 — Савецкая Беларусь (кіначасопіс)
- 1930 — На мяжы
- 1932 — Т-26
- 1933 — Вялікая вясна
- 1934 — Кузніца кадраў
- 1935 — З хутароў — у калгасныя паселішчы
- 1935 — Крокі пяцігодкі
- 1936 — Ударам на ўдар
- 1937 — Права на адукацыю
- 1938 — Беларускі вясельны абрад
- 1939 — Воля народа
- 1939 — Асушэнне балот
- 1942 — У тыле ворага
- 1942 — Дзень вайны
- 1942 — Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой (руск.) (бел.
- 1942 — Наша Масква
- 1943 — Народныя мсціўцы — галоўны аператар
- 1943 — Вызваленне Савецкай Украіны
- 1944 — Вызваленне Савецкай Беларусі — галоўны аператар
- 1945 — Пераможны май
- 1946 — Будаўнікі
- 1946 — У родную сям’ю
- 1946 — Суд народаў — галоўны аператар
- 1946 — Узбагачаная зямля
- 1946 — Нашы дзеці
- 1947 — Наваселле
- 1948 — Мінск будуецца
- 1948 — 30 год БССР
- 1949 — Шчасце народа
- 1950 — Савецкая Беларусь
- 1953 — Асваенне і асушванне балот
- 1954 — Льнаводы Беларусі
- 1954 — Неацэннае багацце
- 1955 — Цеплафікацыя калгаса
- 1955 — Перадавыя метады
- 1956 — Кнігу ў масы
- 1956 — Кукуруза на палях Беларусі
|
- 1956 — Калгас імя Калініна
- 1957 — Спажыўкааперацыя Беларусі
- 1958 — У адзінай сям’і
- 1958 — Каштоўная культура
- 1958 — Беларусь індустрыяльная
- 1959 — Выпрабаванне сельгасмашын
- 1959 — Механізаванне жывёлагадоўчых ферм
- 1959 — Птушкагадоўля Беларусі
- 1960 — Творцы новага
- 1960 — Магутны рэзерв
- 1960 — Дом на праспекце
- 1960 — Малюнкі роднага краю
- 1961 — Пажыўныя і смачныя
- 1961 — Песня нашай зямлі
- 1961 — Казка пра Белавежу
- 1962 — Раніца над Бугам
- 1962 — Чалавека вядзе мара
- 1962 — Мая сям’я
- 1962 — Насуперак нягодам
- 1963 — Залатое дно
- 1963 — Над ракой Арэса
- 1963 — Побач сябры
- 1963 — Сэрца б’ецца зноў
- 1964 — Канец каніцель
- 1965 — Дарога без прывалу
- 1966 — Вуліцы неўміручасці
- 1967 — Генерал Пушча
- 1968 — Кветкі ў снежні
- 1969 — Колькі шчасцю гадоў?
- 1970 — Вясна вернасці
- 1971 — У агні жыцця
- 1971 — Пераемнік
- 1971 — Добры дзень, універсітэт !
- 1971 — Хлеб на кляновым лісці
- 1972 — Балада аб мужнасці і любві
- 1972 — Пахаванне Прытыцкага
- 1973 — Прыступкі росту
- 1974 — Магілёў: дні і ночы мужнасці
|
Рэжысёр
- 1930 — На мяжы
- 1937 — Права на адукацыю
- 1938 — Беларускі вясельны абрад
- 1939 — Воля народа (фільм)
- 1939 — Асушэнне балот
- 1946 — Будаўнікі
- 1946 — У родную сям’ю
- 1946 — Суд народаў
- 1946 — Узбагачаная зямля
- 1954 — Неацэннае багацце
- 1955 — Цеплафікацыя калгаса
- 1955 — Перадавыя метады
- 1956 — Кнігу ў масы
- 1956 — Кукуруза на палях Беларусі
- 1956 — Калгас імя Калініна
- 1957 — Спажыўкааперацыя Беларусі
- 1958 — У адзінай сям’і
- 1958 — Каштоўная культура
- 1958 — Беларусь індустрыяльная
- 1959 — Выпрабаванне сельгасмашын
- 1959 — Механізаванне жывёлагадоўчых ферм
- 1959 — Птушкагадоўля Беларусі
- 1960 — Творцы новага
- 1960 — Магутны рэзерв
- 1960 — Дом на праспекце
- 1960 — Малюнкі роднага краю
- 1961 — пажыўныя і смачныя
- 1961 — Песня нашай зямлі
- 1961 — Казка пра Белавежы
- 1962 — Раніца над Бугам
- 1962 — Чалавека вядзе мара
- 1962 — Мая сям’я
- 1962 — Насуперак нягодам
- 1963 — Залатое дно
- 1963 — Над ракой Арэса
- 1963 — Побач сябры
|
- 1963 — Сэрца б’ецца зноў
- 1964 — Канец каніцель
- 1965 — Дарога без прывалу
- 1966 — Вуліцы неўміручасці
- 1967 — Генерал Пушча
- 1968 — Кветкі ў снежні
- 1969 — Колькі шчасця гадоў?
- 1970 — Вясна вернасці
- 1971 — У агні жыцця
- 1971 — Пераемнік
- 1971 — Добры дзень, універсітэт!
- 1971 — Хлеб на кляновым лісці
- 1972 — Балада аб мужнасці і любві
- 1972 — Пахаванне Прытыцкага
- 1973 — Прыступкі росту
- 1974 — Магілёў:дні і ночы мужнасці
- 1975 — О маці можна расказваць бясконца
- 1976 — Права на неўміручасць
- 1977 — Мінск — горад-герой
- 1977 — Гарызонты дарог
- 1978 — Пара смелыя імкненні
- 1978 — Бессмяротны подзвіг Мінска
- 1978 — Штрыхі да партрэта
- 1979 — Мы — кавалі
- 1979 — Святкаванне вызвалення
- 1980 — 5 гадоў і ўсё жыццё
- 1980 — Тры колеру радасці
- 1980 — На трывожных скрыжаваннях
- 1981 — Добрага вам здароўя
- 1983 — Навочнасць ў палітнавучанні
- 1984 — Рэйкавая вайна. Тры ўдары
- 1984 — Спасціжэнне таямніцы
- 1985 — Бягомльская легенда
- 1985 — Цяжкія радасці
- 1986 — Старавойтаў адказвае Сі-Эн-Эн
- 1986 — Вуліца малодшага лейтэнанта Сцяпанава
|
Зноскі
- ↑ а б в г Вейнерович Иосиф Наумович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 108. — 737 с.
- ↑ бокалы и воз зерна(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
- Вейнерович Иосиф Наумович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 108. — 737 с.
- Вейняро́віч Іосіф Навумавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 155—156. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі