Іранскія ўдары па Пакістане (2024)16 студзеня 2024 года іранскі Корпус Вартавых ісламскай рэвалюцыі нанёс удары з ужываннем балістычных ракет і беспілотнікаў па Белуджыстане, Пакістан. Атакі былі накіраваны на апорныя пункты і базы «Джаіш-уль-Адль»[1][2]. На наступны дзень палкоўнік КВІР Хасейн Алі Джаведанфар быў забіты невядомым злачынцам у правінцыях Сістан і Белуджыстан[3]. Па паведамленнях іранскіх СМІ, адказнасць за напад узяла на сябе «Джаіш аль-Адль»[4]. 17 студзеня Міністэрства замежных спраў Пакістана выступіла з афіцыйнай заявай, у якой асудзіла ракетныя абстрэлы[5][6]. Паводле пакістанкіх уладаў, у выніку ўдараў загінулі двое дзяцей[7]. Адначасна Пакістан адклікаў свайго пасла з Тэгерана і выслаў кіраўніка іранскай дыпміссіі ў Ісламабадзе[8]. 18 студзеня Пакістан нанёс ваенныя ўдары па тэрыторыі Ірана. Паводле пакістанцаў, яны атакавалі баевікоў-белуджаў. Пры ўдары пацярпеў аб’ект у горадзе Сараван. Іранскія афіцыйныя асобы заявілі, што былі забітыя сем замежных грамадзян, у тым ліку тры жанчыны і чацвёра дзяцей[9][10]. Інцыдэнт адбыўся на фоне барацьбы з сепаратысцкім рухам белуджаў на іранскіх і пакістанскіх тэрыторыях, на чале якога — салафіцкая групоўка «Джаіш уль-Адль»[11], якая разгарнула ўздоўж пакістана-іранскай граніцы ўзброеную барацьбу. І Іран, і Пакістан неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў тым, што яны не робяць дастаткова, каб спыніць трансгранічныя напады баеўнікоў[12][13][14][15][16]. За два дні да ўдараў краіны падпісалі пяцігадовае пагадненне аб актывізацыі стратэгічнага і эканамічнага супрацоўніцтва[17]. Гл. таксамаЗаўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia