Ірландская фондавая біржа

Будынак Euronext Dublin

Euronext Dublin — адзіная фондавая пляцоўка Ірландыі — былая Ірландская фондавая біржа, якая ў 2018 годзе ўвайшла ў групу кампаній Euronext.

Цяпер гандлёвая пляцоўка прапануе шырокі выбар фінансавых інструментаў, якія гандлююцца на біржы, а таксама забяспечвае доступ да аперацый з валютамі.

Euronext Dublin вядзе разлік уласнага індэкса – ISEQ 20[1].

Гісторыя

Пачатак развіцця фондавага рынку Ірландыі адносяць да 1793, калі была запушчана Дублінская фондавая біржа. Працяглыя перапынкі ў яе рабоце ўзнікалі ў перыяды Першай і Другой сусветных войнаў.

Пасля далучэння ў 1971 годзе Коркскай гандлёвай пляцоўкі стала называцца Ірландскай фондавай біржай.

У 1973 годзе адбылося зліццё з фондавым рынкам Вялікабрытаніі[2], але ў 1995 годзе Ірландская біржа вярнула сваю незалежнасць і працягнула самастойнае развіццё.

У 2018 годзе Ірландская фондавая біржа становіцца часткай магутнага еўрапейскага кангламерату фінансавага свету Euronext і змяняе назву на Euronext Dublin[1].

Спасылкі

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya