Ірына Іванаўна Кабанава
Ірына Іванаўна Кабанава (нар. 14 лютага 1964, Барысаў, Мінская вобласць) — беларуская актрыса тэатра і кіно, педагог. Дацэнт (2009). Член Расійскай грамадскай акадэміі голасу (2002), Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Театро», Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (спецыяльнасць «Акцёрскае мастацтва (тэатр лялек)», 1988). Працавала ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцынкевіча, г. Бабруйск (1988—1993, актрыса), Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (1993—1997, кіраўнік лялечнага гуртка), СШ № 136 з тэатральным ухілам г. Мінска (1997—2001, выкладчык сцэнічнай мовы і тэхнікі мовы), Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2001, тэатральны факультэт, кафедра сцэнічнай мовы і вакалу, у 2005—2017 — загадчык кафедры, у 2001—2002 — намеснік дэкана факультэта). Навуковыя інтарэсы: тэхніка сцэнічнай мовы; вакал. Фільмаграфія
Бібліяграфія
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia