Ірына Іванаўна Сярова
Ірына Іванаўна Сяро́ва[1] (руск.: Ирина Ивановна Серова; 26 кастрычніка 1930 — 20 студзеня 2001) — вучоны і педагог, філосаф, доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1977), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Бакрылава (Усць-Кубінскі раён, Валагодская вобласць Расіі). У 1952 годзе скончыла Іванаўскі педагагічны інстытут. У 1958 годзе скончыла аспірантуру пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце і пачала працу ў Карачаеўскім педагагічным інстытуце. З 1961 года ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму, у 1974—1989 гадах — загадчык кафедры. Навуковая дзейнасцьАўтар прац па праблемах фарміравання і выхавання асобы, культуры міжнацыянальных адносін, нацыянальнай палітыкі, методыкі выкладання грамадскіх навук, гісторыі грамадска-палітычнай думкі Беларусі і інш. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia