Ірына Аляксандраўна Супрановіч
Ірына Аляксандраўна Супрановіч (16 кастрычніка 1973, в. Крывое Сяло, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[2]. БіяграфіяНарадзілася 16 кастрычніка 1973 года ў вёсцы Крывое Сяло Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». Працавала загадчыкам крамы; сакратаром Рабунскага сельскага выканаўчага камітэта; старшынёй Крывасельскага сельскага выканаўчага камітэта. Выбіралася дэпутатам Рабунскага сельскага Савета дэпутатаў 24—26-га скліканняў, Крывасельскага сельскага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, Вілейскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. Сям’яЗамужам, мае двух сыноў Узнагароды
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia