Ірына Арцёменка
Ірына Арцёменка (нар. 2 красавіка 1980) — беларуская гандбалістка. Майстар спорту Беларусі. Выступала ў складзе нацыйнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь з 2000 года, сяміразовая чэмпіёнка і сяміразовая ўладальніца Кубка Рэспублікі Беларусь у складзе каманды БНТУ. У складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь выступала на чэмпіянаце Еўропы ў Румыніі ў 2000 годзе, у 2002 годзе — удзельніца чэмпіянату Еўропы ў Даніі, у 2004 годзе — удзельніца чэмпіянату Еўропы ў Францыі. Як легіянер выступала за польскі гандбольны клуб «Трыбунальскі» Пётркаў. У складзе нацыйнай зборнай каманды згуляла 52 гульні, закінула ў браму суперніц 118 мячоў. За ўсю гісторыю выступу за нацыйную каманду ўвайшла ў дваццатку наймоцных гандбалістак Рэспублікі Беларусь. Першымі трэнерамі былі Ігар Уладзіміравіч Шахоўскі і Віктар Апанасавіч Новікаў. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia