Ірына Віктараўна Варанец
Ірына Віктараўна Варанец (нар. 1958, г. Магілёў) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла ў 1982 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі В. І. Кожар, Ю. Н. Кішык, Н. А. Зельтэн, М. І. Ерусалімчык, В. І. Анікін). З 1982 года працавала архітэктарам, а потым начальнікам архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3 у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Член Саюза архітэктараў Беларусі. ТворчасцьАсноўныя працы: 290-кватэрны жылы дом па вул. Гагарына, будынак пракуратуры, рэканструкцыя стадыёна «Спартак», рэканструкцыя лёгкаатлетычнага манежа з залай гульнявых відаў спорту па вул. 30 гадоў Перамогі (дыплом), Цэнтр спорту і адпачынку па пр. Міру — усе ў Магілёве, рэканструкцыя і інтэр’еры філіяла гасцініцы «Магілёў», дзіцячы аздараўленчы комплекс у в. Прыбар Бялыніцкага раёна, інтэр’еры Палаца грамадзянскіх абрадаў, рэканструкцыя вул. Ленінскай, рэканструкцыя Камсамольскага сквера, рэканструкцыя рэстарана «Полі» пад фірменны магазін «Крышталь» з барам, рэканструкцыя спортбазы «Космас» — усе у Магілёве, адміністрацыйны будынак «Аховы» ў г. Бабруйску, рэканструкцыя галоўпаштамта, інтэр’еры рэстаранаў «Мадэрн», «Саломенка», рэканструкцыя і інтэр’еры магазіна абутку «Бадэн», інтэр’еры Магілёўскага філіяла Інстытута правазнаўства ў Магілёве, рэканструкцыя плошчы Леніна ў г. Бабруйску, касцёл Святога Антонія, жылы дом на скрыжаванні вул. Піянерскай і К. Лібкнехта, інтэр’еры Гарадскога дома культуры, навучальна-лабараторны корпус са спорткомплексам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта — усе ў г. Магілёве. УзнагародыЛаўрэат Нацыянальных фестываляў архітэктуры ў Брэсце, Гомелі, Мінску. Сям’яУ шлюбе з архітэктарам Сяргеем Варанцом. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia