Ірына Уладзіміраўна Вягера

Ірына Уладзіміраўна Вягера
Дата нараджэння 1 жніўня 1981
Месца нараджэння Наваполацк, Віцебская вобласць, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Навуковая сфера правазнаўства
Месца працы Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай

Ірына Уладзіміраўна Вягера (нар. 1 жніўня 1981(1981-08-01), Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі юрыст, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзілася 1 жніўня 1981 года ў Наваполацку.

У 2003 годзе скончыла юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2003—2006 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Канстытуцыйнае права; муніцыпальнае права». 30 лістапада 2006 года абараніла ў Беларускім дзяржаўным універсітэце дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата юрыдычных навук па тэме «Заканадаўчыя акты як крыніца канстытуцыйнага права: Рэспубліка Беларусь і рамана-германская юрыдычная традыцыя». У 2012 годзе рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь ёй было прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 2003 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: у 2003—2010 гадах — асістэнтам, старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права; у 2010—2012 гадах — загадчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных, эканамічных і прававых дысцыплін Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ПДУ; у 2012—2014 гадах —загадчыкам кафедры крымінальнага права і крыміналістыкі. З 2014 года займае пасаду дэкана юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў: праблемы канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь і замежных краін, правы чалавека, крыніцы канстытуцыйнага права, методыка выкладання канстытуцыйнага права ў вышэйшай школе і інш. Аўтар больш 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, манаграфій і падручнікаў[1].

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya