Ірына Уладзіміраўна Ялынцава
Ірына Уладзіміраўна Ялынцава — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. БіяграфіяІрына Уладзіміраўна Ялынцава нарадзілася ў Мінску. У 1992 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. У 1994–1997 гадах навучалася ў аспірантуры пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1998 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Словаўтваральныя гнёзды прыметнікаў у беларускай мове» па спецыяльнасці[1]. З 15 лістапада 1997 года працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа: спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, з 1999 па 2000 год — навуковым супрацоўнікам, з 2000 па 2015 год — старшым навуковым супрацоўнікам, з 2015 па 2020 год — вядучым навуковым супрацоўнікам. З 1 снежня 2020 года займае пасаду загадчыцы аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі[1]. З 2007 года Ірына Ялынцава з'яўляецца членам секцыі рускай мовы і літаратуры Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь[1]. Уваходзіць у склад Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[1][2]. З 2015 года ўдзельнічае ў працы навукова-метадычнага семінара «Тэарэтычныя праблемы беларускага мовазнаўства», а з 2022 года з’яўляецца яго намесніцай старшыні[1]. У 2017 годзе стала кіраўніцай рабочай групы па правядзенні лінгвістычных экспертыз у Інстытуце мовазнаўства. З 2022 года ўзначальвае экспертную камісію № 2 (мовазнаўства) Цэнтра (у 2008–2021 гадах была яе сакратаром). Таксама Ялынцава ўваходзіць у рэдакцыйную калегію часопіса «Беларуская лінгвістыка»[1]. З 2023 года з’яўляецца членам Беларускага камітэта славістаў[1]. Навуковая працаСфера навуковых інтарэсаў — словаўтварэнне, лексікалогія, супастаўляльнае даследаванне блізкароднасных моў. Аўтар больш за 150 публікацый, у тым ліку навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, вучэбна-метадычных выданняў, слоўнікаў, дапаможнікаў. Працы выдадзены як у Беларусі, так і ў Расіі[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia