Ірына Эдуардаўна Луканская
Ірына Эдуардаўна Луканская (нар. 21 мая 1965, Гродна) — беларускі ўрач і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня праўлення Гродзенскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». БіяграфіяСкончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Кіраванне аховай здароўя». Прайшла працоўны шлях ад урача-педыятра ўчастковага, пульманолага, загадчыка аддзялення, намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы да галоўнага ўрача дзіцячай паліклінікі № 1 г. Гродна. Выбіралася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. УзнагародыУзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі»[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia