Ірыней (Патрыярх Сербскі)
Ірыней (свецкае імя Міраслаў Гаўрылавіч; 28 жніўня 1930 — 20 лістапада 2020) — 45-ы патрыярх сербскі. Абраны 22 студзеня 2010 года. БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Відава, пры хрышчэнні атрымаў імя Міраслаў. У 1951 годзе скончыў духоўную семінарыю ў Прызрэне. Затым скончыў багаслоўскі факультэт Белградскага ўніверсітэта і аспірантуру пры багаслоўскім факультэце Афінскага ўніверсітэта. Па заканчэнні ўніверсітэта служыў у арміі. У кастрычніку 1959 года прыняў манаскі пострыг ад Патрыярха Сербскага Германа ў манастыры Ракавіца з нарачэннем імя Ірыней. З 1959 года па 1968 год — выкладчык Прызрэнскай семінарыі. З 24 кастрычніка 1959 года — іерадыякан. З 27 кастрычніка 1959 года — іераманах. У маі 1974 года абраны вікарным епіскапам Патрыярха Сербскага. Кіраваў Сербскай праваслаўнай царквой з 2010 года. Памёр ва ўзросце 90 гадоў з прычыны ўскладненняў, выкліканых заражэннем каранавірусам. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia