Ісай Паўлавіч Казінец
Ісай Паўлавіч Казінец (сапраўднае імя: Іегуда Пінхусавіч Казінец; 9 красавіка 1910, Гэнічэск, Расійская імперыя — 7 мая 1942, Мінск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля ў Мінску ў часе Другой сусветнай вайны, пасмяротна атрымаў званне Героя Савецкага Саюза (1965). Біяграфія![]() Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй. Напярэдадні вайны працаваў у Беластоку. У пачатку нямецкай акупацыі Мінска арганізаваў і ўзначаліў падпольную групу ў Кастрычніцкім раёне горада. Уваходзіў у Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б, адказваў за сувязь з падпольшчыкамі гета, кіраваў адпраўкай папаўнення, зброі, медыкаментаў савецкім партызанам. Адзін з арганізатараў падпольнай друкарні, дзе выдаваў лістоўкі, падпольны лісток «Вестник Родины». 27 сакавіка 1942 года арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі органамі і пасля катаванняў павешаны. На месцы пакарання смерцю ў Цэнтральным скверы у пасляваенны час усталяваны мемарыяльны знак. ПамяцьУ Кастрычніцкім раёне Мінска яго імем названы плошча, вуліца (1964) і 2 завулкі. На доме па вул. Казінца, 1 знаходзіцца мемарыяльная дошка (1967). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia