Ісак Аронавіч Давідовіч
Ісак Аронавіч Давідовіч (4 снежня 1911, Бабруйск — 5 снежня 1993, Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Працаваў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, станковай і кніжнай графіцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Біяграфія![]() Нарадзіўся 4 снежня 1911 года ў Бабруйску ў яўрэйскай сям’і. З 1927 па 1930 год вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў выкладчыкаў М. Г. Эндэ і В. М. Руцая. Дыпломная праца — карціна «На лесараспрацоўках».[2]. У 1932 годзе працаваў мастаком у кааператыве «Мастак». Быў арыштаваны 3 лістапада 1932 года. Асуджаны Асобай нарадай пры Калегіі ДПУ 15 сакавіка 1933 года па артыкуле 58 пп. 10, 11 Крымінальнага кодэксу РСФСР за антысавецкую агітацыю да тэрміну папярэдняга зняволення[3] і ў той жа дзень вызвалены[2]. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 31 мая 1989 года. Памёр 5 снежня 1993 года ў Мінску. ТворчасцьЧлен Беларускага саюза мастакоў з 1932 года. З 1934 года прымаў удзел у мастацкіх выставах. Працаваў у галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, а таксама ў станковай і кніжнай графіцы, маляваў ілюстрацыі і плакаты. Сярод манументальных твораў — роспіс плафона «Дружба народаў» Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1955, з Іванам Ахрэмчыкам), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі дзяржавамі (1956, з Іванам Ахрэмчыкам). Сярод твораў у кніжнай графіцы — «Апавяданнi» З. Бядулі (1947), «Ехаў казачнiк Бай» (1955) и «Казкi. Легенды» М. Танка, «Людзi на балоце» Івана Мележа. Творы жывапісу
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia