Ісламскі сацыялізмІсламскі сацыялізм — палітычнае вучэнне, якое прадугледжвае сумяшчэнне ісламу з сацыялістычнымі ідэямі. ГісторыяРодапачынальнікам ісламскага сацыялізму з’яўляецца Абу Зара аль-Гіфары, паплечнік Прарока Мухамада. Ён выступаў супраць назапашвання багацця кіроўным класам у часы халіфата[1]. Першая ісламская камуна была ўтворана ў Казані ў 1917 годзе. Яна прасоўвала камуністычныя ідэі сярод мусульман Расіі. Неўзабаве ў Казані татарскімі рэвалюцыянерамі з гэтай жа мэтай быў створан Мусульманскі сацыялістычны камітэт. У 1969 годзе палкоўнік Муамар Кадафі зрынуў манархію ў Лівіі. Пасля перавароту была абвешчаная Лівійская Арабская Рэспубліка, чыёй афіцыйнай ідэалогіяй стаў ісламскі сацыялізм. Сацыялізм Муамара КадафіАфіцыйнай ідэалогіяй Лівійскай Арабскай Рэспублікі і Лівійскай Джамахірыі быў ісламскі сацыялізм. Кадафі адмяніў традыцыйныя інстытуты ўлады. Паўсюдна фармаваліся народныя камітэты і народныя кангрэсы. Дзяржава падзялялася на мноства камун (абшчын), якія ўяўлялі сабой самакіравальныя міні-дзяржавы ў дзяржаве, што поўнасцю валодалі ўладай у сваім рэгіёне, уключаючы размеркаванне бюджэтных сродкаў. Кіраванне камунай ажыццяўлялася першасным народным кангрэсам. У народны кангрэс уваходзілі ўсе жыхары камуны. Кожны чалавек меў права выказаць сваю прапанову на пасяджэнні народнага камітэта. Кожны ўдзельнічаў у прыняцці рашэнняў і рэалізацыі ўлады. Дзяржава ўяўляла сабой федэрацыю камун. Кожны першасны народны кангрэс выбіраў сваіх прадстаўнікоў у гарадскі народны камітэт і Усеагульны Народны Кангрэс. Ісламскі марксізмІсламскі марксізм — тэрмін, які быў выкарыстаны ў кнізе Асефа Баяда «Шарыят і Маркс: Крытыка ісламскай крытыкі марксізму», каб апісаць ідэі іранскага рэвалюцыянера Алі Шарыяці. Тэрмін таксама часам выкарыстоўваецца ў дачыненні да такой групоўкі, як Арганізацыя маджахедаў іранскага народа[2]. Вядомыя ісламскія сацыялісты
Гл.таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia