Ісламскі фронт (Сірыя)
Ісламскі фронт (араб. الجبهة الإسلامية) — паўстанцкая ісламісцкая арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі Сірыі. Утворана ў лістападзе 2013 года падчас узброенага канфлікту ў краіне[1]. У яе склад увайшлі некалькі ўплывовых радыкальных ісламісцкіх груповак, якія дзейнічалі на поўначы Сірыі[2]. Аб’яднанае фарміраванне стала самым буйным у дадзеным рэгіёне краіны. Лідарам арганізацыі стаў Ахмед Абу Іса. Стварэнне22 лістапада 2013 года Захран Алуш і Хасан Абуд заявілі аб зліцці сваіх узброеных апалчэнняў у адзіную структуру, а таксама заклікалі іншых паўстанцаў далучыцца да яе[3]. Новая арганізацыя атрымала назву «Ісламскі фронт». Першапачаткова ў яе склад увайшлі шэсць буйных ісламісцкіх груповак, у тым ліку «Ліва ат-Таўхід», «Ахрам аш-Шам», «Ансар аш-Шам», «Армія ісламу», «Ліва аль-Хак» і «Сукур аш-Шам»[4]. Пры гэтым, у склад фронту не ўвайшлі звязаныя з «Аль-Каідай» групоўкі «Фронт ан-Нусра» і «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (ІДІЛ), якія супернічалі з гэтымі ісламісцкімі арганізацыямі[5]. Па папярэдняй дамоўленасці, баевікі аб’ядналіся на тры месяцы. Як дзейнічаць далей, яны мелі намер вырашыць па заканчэнні гэтага тэрміну. Аб’яднанне ісламістаў ў паўночнай Сірыі адбылося праз некалькі дзён пасля гібелі Абдула-Кадзіра Салеха, які ўзначальваў «Брыгаду Таўхід». Камандзір загінуў ад ран, атрыманых у ходзе бамбардзіроўкі. Да аб’яднання сірыйскіх ісламістаў падштурхнулі нядаўнія поспехі ўрадавых сіл у раёне Алепа, дзе баевікі за апошнія тыдні страцілі адразу некалькі важных аб’ектаў[6]. ДзейнасцьПаводле ацэнак экспертаў, агульная колькасць баевікоў групоўкі дасягала 45 000[7]. Ісламісты ваявалі як з сірыйскімі ўрадавымі сіламі, так і з іншымі паўстанцкімі групоўкамі. Таксама прадстаўнікі арганізацыі заявілі, што не будуць супрацоўнічаць з нацыянальнай кааліцыяй сірыйскай апазіцыі і ўдзельнічаць у мірнай канферэнцыі «Жэнева-2»[8]. Адначасна баевікі групоўкі захапілі шэраг складоў і аб’ектаў, падкантрольных «Свабоднай сірыйскай арміі» (ССА). ІдэалогіяДактрына групоўкі цалкам супадала з экстрэмісцкімі ўстаноўкамі тэрарыстычнай арганізацыі «Фронт аль-Нусра» — узброеным крылом «Аль-Каіды» ў Сірыі. Арганізацыя мела на мэце зрынуць урад Сірыі і шляхам гвалту і тэрору ўсталяваць на тэрыторыі краіны ісламісцкі эмірат — дзяржаву, пабудаваную на аснове законаў шарыяту, але, у адрозненне ад ІДІЛ, у тлумачэнні шарыяту салафізму з выкарыстаннем дасягненняў аравійскіх навук. Незадаволеныя тым, што ІДІЛ ператварыла джыхад у відэагульню, а адрубаннем галоў замест расстрэлаў у патыліцу значна знізіла колькасць асоб, якіх можна і трэба пакараць смерцю за здраду ісламу. Хоць сапраўдная прычына вайны паміж ІФ і ІД больш банальна — барацьба за ўладу, выкліканая ўзаемнымі пераходамі баевікоў з адной арганізацыі ў іншую[9][10] гэтак жа, ІФ стваралася як саюз бандфармаванняў з раўнапраўным членствам, а ІД была цэнтралізаванай групоўкай, якой прысягалі на вернасць іншыя апалчэнні. ЗлачынствыГрупоўка «Армія Іслама» пад камандаваннем Захрана Алуша ўдзельнічала разам з радыкаламі арганізацыі «Фронт ан-Нусра» ў разні, наладжанай баевікамі ў працоўным пасёлку Адра, што паблізу Дамаска. Напад баевікоў на горад апынуўся жахліва жорсткім нават па мерках кровапралітнай сірыйскай вайны[11][12][13][14]. У лістападзе 2015 года Армія ісламу выкарыстала сотні людзей у якасці жывога шчыта ад авіяўдараў ВПС Сірыі. Па паведамленні сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, гэта былі жыхары падкантрольных урадавым войскам частак Усходняй Гуты[15][16][17]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia