Ісмаіл Кахраман
Ісмаі́л Кахрама́н (нар. 7 снежня 1940 г.) — турэцкі палітык і дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 7 снежня 1940 года ў горадзе Рызэ. Скончыў юрыдычны факультэт Стамбульскага ўніверсітэта[1]. У 1995 годзе быў абраны членам Вялікага нацыянальнага сходу ад партыі дастатку. Пасля таго як партыя дастатку сфарміравала кааліцыйны ўрад з партыяй сапраўднага шляху, Кахраман атрымаў у ім пасаду міністра культуры. Гэты склад урада быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту ў 1997 годзе. У 1999 годзе Кахраман быў пераабраны ў парламент ад партыі дабрадзейнасці. У 2002 годзе ён таксама балатаваўся, але абрацца не здолеў[2]. У лістападзе 2015 года Кахраман быў абраны членам парламента ад партыі справядлівасці і развіцця[3]. Пазней ён быў высунуты кандыдатам на пасаду спікера парламента[4]. Кахраман быў абраны, атрымаўшы 316 галасоў з 524. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia