Італьянская вайна (1551—1559)
Італьянская вайна 1551—1559 гадоў (таксама вядомая як вайна паміж Габсбургамі і Валуа) — завяршальная з серыі «італьянскіх» войнаў першай паловы XVI стагоддзя. Па яе выніках Францыя адмовілася ад прэтэнзій у паўночнай Італіі, якія паслужылі прычынай пачатку Італьянскіх войнаў за паўстагоддзі да гэтага. Баявыя дзеянні на мораФранцузскі кароль Генрых II падпісаў з султанам Сулейманам дагавор аб саюзе, паводле якога французскі і турэцкі флоты сталі праводзіць у Міжземнамор'і сумесныя баявыя дзеянні супраць Габсбургаў, што дазволіла Францыі сканцэнтраваць асноўныя высілкі сухапутных войскаў на Рэйне. На баку Імперыі ваяваў генуэзскі адмірал Андрэа Дорыа, які 8 верасня 1550 года здолеў захапіць горад Махдыя ў Тунісе. Баявыя дзеянні на моры пачаліся з таго, што ў 1551 годзе туркі прыступілі да аблогі Трыпалі, і да турэцкага флоту далучыліся французскія галеры з Марселя. Калі ў 1552 годзе Генрых II атакаваў Карла V, то туркі паслалі ў Заходняе Міжземнамор'е сто галер. Франка-турэцкі флот разрабаваў узбярэжжа Калабрыі, захапіў горад Рэджа-дзі-Калабрыя, разбіў Андрэа Дорыа ў бітве ля вострава Понца, а ў 1553 годзе здзейсніў уварванне на Корсіку. Баявыя дзеянні на сушыНа сушы Генрых II паспяхова наставаў у Латарынгіі, узяўшы Мец, Туль і Вердэн. Аднак дапамога Сіенскай рэспубліцы, атакаванай у 1553 годзе Фларэнтыйскім герцагствам і Імперыяй, апынулася няўдалай, і пасля паражэння ў 1554 годзе ў бітве пры Марчыяна Сіенская рэспубліка з 1555 года спыніла сваё існаванне, стаўшы часткай Фларэнтыйскага герцагства. 5 лютага 1556 года паміж французскім каралём Генрыхам II і іспанскім каралём Філіпам II быў падпісаны дагавор, паводле якога Іспанія атрымлівала Франш-Кантэ, аднак гэты дагавор неўзабаве быў парушаны. Пасля адрачэння Карла V у 1556 годзе яго ўладанні былі падзелены паміж Фердынандам I і Філіпам II, і цэнтр вайны зрушыўся ва Фландрыю, дзе ў 1557 годзе Філіп II разам з савойскім герцагам Эмануілам Філібертам разбіў французаў у бітве пад Сен-Кантэнам. У выніку жаніцьбы Філіпа II з каралевай Марыяй у вайну на баку Іспаніі ўступіла Англія, пасля чаго французскія войска ўзялі Кале і разрабавалі Іспанскія Нідэрланды. Вайна вялікім цяжарам лягла на ўсіх яе ўдзельнікаў, і ў 1557 годзе адбыўся «двайны дэфолт»: Іспанія і Францыя адмовіліся ад выплат па даўгам. Акрамя таго, і Францыі і Іспаніі трэба было штосьці рабіць з Рэфармацыяй, таму было вырашана пачаць мірныя перамовы. МірУ красавіку 1559 года былі падпісаны мірныя дагаворы паміж удзельнікамі вайны. Паводле іх вынікаў Францыя замацавала за сабой Кале, але аддала частку тэрыторый Іспаніі, а таксама адмовілася ад прэтэнзій на ўладанні ў Італіі, якія паслужылі прычынай усіх Італьянскіх войнаў. У Еўропе канчаткова ўсталявалася гегемонія Габсбургаў, якая праіснавала да Трыццацігадовай вайны. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia