Іштван Запальяі
![]() Іштван Запальяі (у латынізаваным варыянце Стэфан, венг.: Szapolyai István; ? — 23 снежня 1499, Папа) — венгерскі магнат, граф Сепеш, князь (ваявода) Трансільваніі, намеснік караля Венгрыі Мацьяша I у Сілезіі, Лужыцы і Аўстрыі, палацін Венгерскага каралеўства (1492—1499). Уладальнік Спішскага Града, самага вялікага замка Славакіі з 1464 года. БіяграфіяПрадстаўнік заможнага роду венгерскіх феадалаў Запальяі (венг.: Zapolyai, Szapolyai). Сын Уладзіслава Запальяі, уладальніка Шоймаша, малодшы брат Імрэ і Міклаша. Выхоўваўся ў замку Корвінаў — Хуньядзі пры двары Янаша Хуньядзі, а пазней яго сына Мацьяша I. Зрабіў выдатную кар'еру. Праціўнік абрання Уладзіслава III (Уласла) каралём Венгрыі ў 1440 годзе, падтрымліваў кандыдатуру іншага Ягелона. У 1453 годзе стаў гетманам Верхняй Венгрыі. У 1474—1481 гадах быў намеснікам караля Мацьяша Корвіна ў Сілезіі і Лужыцы, у 1473—1478 і 1486—1499 гг. — жупанам Трэнчынскім. Сям'яБыў у шлюбе з Ядвігай Тэшынскай (з Пястаў). Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia