Іяга ап Ідвал
Ія́га ап І́двал (вал.: Iago ap Idwal; памёр у 979) — кароль Гвінеда (950—979), сын Ідвала ап Анараўда. БіяграфіяПасля смерці Ідвала ап Анараўда ў 942 годзе, яго сыны павінны былі разам кіраваць Гвінедам, але Хівел Добры, які ўварваўся з поўдня, захапіў уладу. Пасля смерці Хівела братам усё ж удалося вярнуць прастол, перамогшы сыноў узурпатара. Іяга і Ідвал, якога храністы каб пазбегнуць блытаніны з бацькам называлі проста Іеяў, гэта значыць «Малодшы», падзялілі Гвінед паміж сабой на дзве часткі. Спачатку яны кіравалі мірна, разам здзейсніўшы набег на Дэхейбарт у 952 годзе і адбіўшы нашэсце сыноў Хівела Добрага ў 954 годзе. Аднак неўзабаве паміж імі пачалася вайна. У 969 годзе Іяга паланіў Іеява і забіў яго. У 973 годзе разам з іншымі брытанскімі каралямі Іяга сустрэўся ў Чэстэры з Эдгарам Міралюбным і нават сядзеў на вёслах у яго лодцы. На гэтай сустрэчы як саюзнік яго суправаджаў пляменнік Хівел ап Іеяў. Аднак у 974 годзе Іяга быў пераможаны Хівелам і быў вымушаны падзяліць з ім уладу. Хівел спрабаваў пазбавіцца ад дзядзькі, каб стаць адзіным кіраўніком Гвінеда. У 979 годзе ён наняў вікінгаў, каб тыя захапілі Іяга ў палон. Далейшы лёс Іяга невядомы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia