Абавязаныя сяляне

Абавязаныя сяляне — прыватнаўласніцкія сяляне ў Расійскай імперыі, якіх паводле ўказа 2 красавіка 1842 г. памешчык меў права вызваляць ад прыгоннай залежнасці, надзяляць зямлёй у часовае карыстанне, «абавязваючы» павіннасцямі ў форме аброку або паншчыны. Указ не вызначаў памераў зямельных надзелаў, абавязкаў сялян і не абмяжоўваў улады памешчыкаў над імі. Таму становішча абавязаных сялян засталося такое, як і ў прыгонных. З 10 млн прыгонных сялян мужчынскага полу да 1885 г. у катэгорыю абавязаных пераведзена 24 тыс.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya