Абана-Тэрмэ
А́бана-Тэ́рмэ (італ.: Abano-Terme, вен.: Àbano) — бальнеялагічны курорт у Італіі, у вобласці Венета, у правінцыі Падуя, у 8 км на паўднёвы захад ад Падуі. Насельніцтва — 19,2 тыс. чал. (2007). Плошча — 21 кв. км. ГісторыяТэрмы Абана згадваюцца ў творы Клаўдзія Клаўдзіяна. Апісанне тэрм змяшчаецца ў лісце караля остготаў Тэадорыха. Тэрмы былі разбураны ламбардамі ў VI ст. і адноўлены ў XII ст., калі Абана-Баньі, як горад зваўся да 1930 г., стаў аўтаномнай камунай. З 1403 па 1797 гг. горад належаў Венецыянскай рэспубліцы. У Абана-Тэрмэ адпачывалі і пісалі пра яго ў сваіх творах і лістах Петрарка, Шэкспір, Моцарт, Байран, Гётэ. Тут нарадзіўся ўрач і астролаг П'етра д'Абана. СлавутасціСабор Сан-Ларэнса (1780 г.) са званіцай IX—X стст. Царква Мадонна-дэла-Салютэ (1428 г.). Карцінная галерэя Манціроні з працамі Марэта, Рэні, Цьепала. Недалёка ад горада — жаночы манастыр Сан-Даніэле (XI ст.), абацтва Пралья (XVI ст.). |
Portal di Ensiklopedia Dunia