Абдэль Фатах аль-Бурхан
Абдэль Фатах аль-Бурхан (араб. عبد الفتاح عبد الرحمن البرهان; нар. 11 ліпеня 1960, Кундата[d], Republic of the Sudan[d]) — суданскі дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч[1]. З 25 кастрычніка 2021 з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. БіяграфіяАль-Бурхан вучыўся ў суданскім ваенным вучылішчы. Пазней таксама праходзіў навучанне за мяжой — у Егіпце і Іарданіі. Кіраваў суданскім кантынгентам у Емене, у рамках аперацыі кааліцыі, якую ўзначальвае Саудаўская Аравія супраць паўстанцаў-хусітаў. Быў начальнікам штаба сухапутных войскаў, з лютага 2019 года — галоўны інспектар Узброеных Сіл. Стаяў за пераваротам 2019 года і арыштам прэзідэнта аль-Башыра. 21 жніўня 2019 года аль-Бурхан прынёс прысягу перад кіраўніком Вярхоўнага суда краіны, уступіўшы на пасаду старшыні Суверэннага савета Судана, пагадненне аб стварэнні якога было падпісана з апазіцыяй 17 жніўня. 25 кастрычніка 2021 года, пасля чарговага ваеннага перавароту, узяў усю паўнату ўлады, адхіліўшы з урада прадстаўнікоў грамадзянскіх. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia