Абрам Іосіфавіч Лур’е
Абрам Іосіфавіч Лур’е (21 снежня 1895, Бабруйск, Магілёўская вобласць — 19 сакавіка 1948) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі. Прафесар (1930). БіяграфіяНарадзіўся 21 снежня 1895 года ў Бабруйску. Скончыў у 1918 годзе юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Працаваў у 1918—1919 гадах загадчыкам аддзела адукацыі ў Бабруйскім павятовым выканаўчым камітэце, у 1921 годзе — загадчыкам арганізацыйнага аддзела Крымскага абласнога камітэта РКП(б), у 1922 годзе — загадчыкам аддзела ЦК КП(б)Б, у 1921—1924 гадах загадчыкам вучэбнай часці Цэнтральнай савецка-партыйнай школы Беларусі, у 1925—1932 гадах загадчыкам кафедры палітэканоміі Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі, у 1932—1938 гадах загадчыкам кафедры палітэканоміі Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі. У 1925—1941 гадах быў загадчыкам кафедры палітэканоміі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1941—1943 гадах загадчык кафедры марксізму-ленінізму ў Чувашскім педагагічным інстытуце, у 1943—1948 гадах ізноў у БДУ. Навуковыя інтарэсы: тэорыя грошай; эканамічнае вучэнне К. Маркса; сацыялістычная індустрыялізацыя; картачная сістэма размеркавання асноўных прадуктаў харчавання і непрадуктовых тавараў; эканамічная адукацыя. Памёр 19 сакавіка 1948 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia