Абранне вечнасці
«Абра́нне ве́чнасці: універсалі́зм трады́цыі і гістары́зм суча́снасці» — навуковае выданне, створанае Аленай Аляксандраўнай Яскевіч у 1999 годзе. Кніга была надрукавана мінскім выдавецтвам «Мастацкая літаратура» тыражом 1 700 экзэмпляраў[1]. Апісанне кнігіМанаграфія прысвечана ўнікальным духоўным здабыткам старажытнасці, «залатому стагоддзю» беларускай філалогіі, — да гэтай пары найменей вывучаным старонкам беларускага пісьменства. Новае па метадалагічных падыходах (канцэпцыя агульнафілалагічнай цэласнасці) даследаванне разглядае найбагацейшыя пласты старажытнасці і духоўныя явы сучаснасці ў адзінстве гісторыка-літаратурнага працэсу, у арганічнай пераемнасці мінулых і сённяшніх звенняў нацыянальнага Адраджэння. Адрасуецца філолагам, гісторыкам, культуролагам, шырокаму чытачу, можа быць выкарыстана ў якасці навучальнага дапаможніка для курсаў тэорыі і гісторыі беларускай мовы і літаратуры. Іншыя дадзеныяНавуковы рэдактар і аўтар пасляслоўя доктар гуманітарных навук, прафесар І. Я. Квін. Рэцэнзенты: доктар гуманітарных навук, прафесар М. Б. Шэр; доктар гуманітарных навук, прафесар Ян Чыквін. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia