Аб’еднаньне
«Аб'еднаньне» — штоквартальны часопіс, які выдаваўся ў Лондане ў 1948—1966(?) Хрысціянскім аб'яднаннем беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі. Паводле вызначэння рэдакцыі — «антыкамуністычнае перыядычнае англа-беларускае выданне». Змяшчаў матэрыялы на беларускай і англійскай мовах. Заснавальнік і рэдактар А. Варава. Распаўсюджваўся сярод беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Канадзе. Змяшчаў даследаванні і архіўныя матэрыялы па гісторыі і культуры Беларусі, весткі з жыцця эмігрантаў, вёў палеміку з афіцыйнымі савецкімі выданнямі па пытаннях нацыянальнай палітыкі, ідэалогіі. Падтрымліваў ідэі і дэкларацыі Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і 2-га Усебеларускага кангрэса (1944). Сярод аўтараў Віктар Астроўскі і Радаслаў Астроўскі, А. Варава, Ю. Жывіца, А. Салавей. Выйшла больш за 100 нумароў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia