Аб’яднанае каралеўства Нідэрландаў
Аб'яднанае каралеўства Нідэрландаў (1815—1830) (1839) (нідэрл.: Verenigd Koninkrijk der Nederlanden, фр.: Royaume-Uni des Pays-Bas) — неафіцыйная назва, якая выкарыстоўваецца для абазначэння новай еўрапейскай дзяржавы, што ўзнікла пасля распаду імперыі Напалеона па рашэнні Венскага кангрэса 1815 года. Новая дзяржава, якая афіцыйна звалася «каралеўства Нідэрланды» (нідэрл.: Koninkrijk der Nederlanden, фр.: Royaume des Pays-Bas), аб'яднала былыя тэрыторыі Злучаных правінцый на поўначы, Аўстрыйскіх Нідэрландаў на поўдні, а таксама Льежскае біскупства. Дынастыя Аранскіх-Насау стала манархамі новага каралеўства. Аб'яднанае каралеўства Нідэрландаў распалася ў 1830 годзе падчас Бельгійскай рэвалюцыі. Вілем I адмовіўся прызнаць незалежнасць Бельгіі, пакуль у 1839 годзе не быў да гэтага прымушаны Лонданскім дагаворам. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia