Авель Саламонавіч Фрыд
Авель Саламонавіч Фрыд (17 студзеня 1893, пасёлак Рудзенск, Пухавіцкі раён — 15 сакавіка 1949 Мінск) — ваенны урач-тэрапеўт, генерал-маёр. БіяграфіяУ 1920 годзе скончыў медыцынскі факультэт Данскога ўніверсітэта, быў прызваны на службу ў Працоўна-сялянскую Чырвоную армію. Браў удзел у баях Грамадзянскай вайны[1]. У гады Вялікай Айчыннай вайны Фрыд узначальваў санітарныя аддзелы спачатку 27-а войска, потым 4-а ўдарнага войска. З сакавіка 1943 года Фрыд служыў начальнікам Упраўлення РЭП-110 паслядоўна Прыволжскай, Арлоўскай і зноў Прыволжскай вайсковых акруг[1]. Пасля сканчэння вайны Фрыд працягнуў службу ў Савецкай Арміі, займаў пасаду начальніка Акруговай вайскова-медыцынскай камісіі Беларускай ваеннай акругі[1]. Генерал-маёр медыцынскай службы Авель Фрыд памёр 15 сакавіка 1949 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia