Агнястрэльная рана
Агнястрэльная рана (лац.: vulnus sclopetarium) — рана, якая ўзнікае ў выніку ўздзеяння агнястрэльнай зброі (асколак, куля, шрот). Яна значна адрозніваецца ад усіх відаў ран па структуры, характары мясцовых і агульных змен, працяканні працэсаў зажыўлення. Асабліва небяспечныя раны ад разрыўных куль і куль са змешчаным цэнтрам цяжару. Пры навылётным агнястрэльным раненні ўтвараюцца ўваходная і выхадная адтуліны, прычым уваходная адтуліна заўсёды меншая за выхадную. Пры прамым уздзеянні асколка або кулі ўзнікае ранавы канал, у які (асабліва пры асколачных раненнях) трапляюць абрыўкі адзення, зямля, разбураныя тканкі, якія забруджваюць рану і пры значным размажджэранні, скопішчы крыві, пашкоджанні ўнутраных органаў спрыяюць развіццю цяжкіх форм гнойных і іншых ускладненняў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia