Аграрны каледж (Віцебск)
![]() Аграрны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова, знаходзіцца ў в. Лужасна. Навучанне вядзецца па накірунках: «Агранамія», «Заатэхнія» і «Ветэрынарная медыцына». Філіял Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. ГісторыяУ 1904 годзе пачалося будаўніцтва будынка для сельскагаспадарчага вучылішча. 15 лістапада 1909 года было адкрыта Лужаснянскае сельскагаспадарчае вучылішча. Першы прыём навучэнцаў быў праведзены ў 1909 годзе, і гэты год лічыцца датай арганізацыі навучальнай установы. 1 кастрычніка 1920 вучылішча пераўтворана ў другую прыступку сельскагаспадарчай школы і пачало называцца Лужаснянская сельскагаспадарчая школа. 9 лютага 1928 сельскагаспадарчая школа ператворана ў Лужаснянскую прафесійную школу тэхнічных культур (ільну і канопляў). У 1930 годзе — Лужаснянскі дзяржаўны сельскагаспадарчы ільнопяньковы тэхнікум Наркамата земляробства БССР. У 1936 тэхнікум пачаў выпускаць аграномаў шырокага профілю. 2 сакавіка 1977 года Лужаснянскаму сельскагаспадарчаму тэхнікуму было прысвоена імя Ф. А. Сурганава — выпускніка, актыўнага ўдзельніка партызанскага руху на Беларусі, дзяржаўнага дзеяча, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З студзеня 1983 г. Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум імя Ф. А. Сурганава рэарганізаваны ў Лужаснянскі саўгас-тэхнікум імя Ф. А. Сурганава, да тэхнікуму далучана навучальная гаспадарка «Лужасна». З чэрвеня 1996 г. Лужаснянскі саўгас-тэхнікум імя Ф. А. Сурганава рэарганізаваны ў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум імя Ф. А. Сурганава. З сакавіка 2002 года Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум імя Ф. А. Сурганава рэарганізаваны ў Лужаснянскі дзяржаўны аграрны каледж імя Ф. А. Сурганава. У ліпені 2002 года Лужаснянскі сельскагаспадарчы каледж увайшоў у склад Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. АрхітэктураПомнік архітэктуры стылю мадэрн. Мураваны 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Выступы аб'ёмаў ствараюць невялікі ўнутраны дворык. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі вылучаецца трохпавярховая вуглавая частка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі размешчаны высокі спічасты шацёр, які надае выразнасць сілуэту будынка. Фасады вырашаны ў 2 колеры. Плоскасці фасадаў прарэзаны 2 радамі шырокіх акон, прамавугольных на 1-м паверсе і лучковых на 2-м. Сістэма размяшчэння памяшканняў — калідорная. На кожным паверсе — па тры пакоі. Захаваліся белыя кафляныя печы. Вядомыя выпускнікі
Гл. тасамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia