Агурочнік

Агурочнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Borago L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31727
NCBI  13363
EOL  70957
IPNI  4480-1

Агурочнік[1], бурачнік (Borago) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне

Агурочнік лекавы (Borago officinalis). Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 30—100 см. Сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае з агурочным пахам і смакам (адсюль назва). Цвіце ў чэрвені — ліпені. Кветкі блакітныя, ружовыя, белыя, у суквеццях-завітках. Плод — чатырохарэшак.

Арэал і экалогія

Адрозніваецца 3 віды, пашыраныя пераважна ў Міжземнамор’і. Лёгка дзічэе, як пустазелле трапляецца ў Еўропе і Заходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі расце агурочнік лекавы, або агурочная трава, — адналетнік.

Значэнне

Лекавая (мачагонны, патагонны, змякчальны сродак), меданосная і дэкаратыўная расліна, вырошчваюць як гародніну (маладое лісце прыдатнае на салату).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 24. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya