Агіялогія

Агіялогія (ад грэч. άγιος «святы» і грэч. λόγος «меркаванне», «развагі») — тэрмін, што ўжываецца для пазначэння даследаванняў, прысвечаных багаслоўскім і гісторыка-царкоўным аспектам святасці. У адрозненне ад агіяграфіі, што разглядае жыціі святых як помнікі рэлігійнай і літаратурнай гісторыі той эпохі, калі жыціе стваралася, агіялогія засяроджвае ўвагу на самім святым, тыпе святасці і ўспрыманні гэтага тыпажу ў розныя эпохі. Асноўным матэрыялам для агіялогіі, як і для агіяграфіі (нягледзячы на адрозненні гэтых дзвюх дысцыплін), служыць жыційная літаратура. Разам з матэрыялам жыцій святых, найболей важнай крыніцаю служаць тут тэалагічныя творы, што датычацца тэмы святасці.

Літаратура

  • Христианство: словарь / под общ. ред. Л. Н. Митрохина. — М.: Республика, 1994. — С. 9. — ISBN 5-250-02302-9. (руск.)
  • Еп. Григорий (В. М. Лурье). Введение в критическую агиографию. — СПб.: Axioma, 2009. — ISBN 978-5-90141-069-1. (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya