Адам Аляксандравіч Вішнявецкі
Адам Аляксандравіч Вішнявецкі (? — 1622) - уладальнік маёнткаў на Украіне і Беларусі, актыўны прыхільнік праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. БіяграфіяПаходзіў з княжацкага роду Вішнявецкіх. У 1601—1603 у яго маёнтку ў Брагіне знаходзіўся Лжэдзмітрый I, які ўпершыню прызнаўся менавіта Адаму Аляксандравічу, што ён царэвіч Дзмітрый, сын Івана Грознага, цудам уратаваны ад смерці ва Углічы. Апошні прызнаў Лжэдзмітрыя I царэвічам, падтрымаў яго і пазнаёміў з князем Канстанцінам Канстанцінавічам Вішнявецкім і іншымі магнатамі. Удзельнічаў у паходзе на Маскву. У маі 1606 трапіў у палон і высланы ў Кастраму. У 1607 вярнуўся на радзіму. Разам з праваслаўным магнатам князем Раманам Кірыкавічам Ружанскім далучыўся да атрада ў некалькі тысяч коннікаў, які разам з Ілжэдзмітрыем ІІ пайшоў на Маскву. Аднак Адам Аляксандравіч у хуткім часе вярнуўся. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia