Адаптацыя (фільм)
«Адаптацыя» (англ.: Adaptation.) — эксцэнтрычная трагікамедыя 2002 года, знятая рэжысёрам Спайкам Джонзам паводле сцэнарыя Чарлі Каўфмана[13]. СюжэтУзяўшыся за адаптацыю кнігі журналісткі Сьюзен Арлеан «Выкрадальнік архідэй», знакаміты сцэнарыст Чарлі Каўфман аказваецца ў душэўным і творчым тупіку. Ім авалодваюць дзіўныя пачуцці, якія перашкаджаюць яму працаваць. У гарачцы творчых пакутаў Чарлі вырашае апісаць у сцэнарыі ўсё, што адбываецца з ім самім. Неўзабаве аўтар заўважае, што рэчаіснасць і выдумка пачынаюць пераплятацца самым мудрагелістым і нечаканым чынам. Акцёрскі склад
КрытыкаАмерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[14]. УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 65 кінаўзнагародамі і яшчэ 100 намінацыямі[15]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia