Ада (рака)
А́да[1] (італ.: Adda, Addua) — рака на поўначы Італіі, левы прыток ракі По. Даўжыня ракі 313 км, плошча басейна амаль 8000 км². Сярэдні расход вады каля 250 м³/сек[1][2] (каля 187 м³/сек ў ніжнім цячэнні). Бярэ пачатак з возера Канкана у Рэційскіх Альпах на паўднёвым схіле Вормскага ланцуга на захад ад Артлерскага хрыбта, каля Цірольскай граніцы; утварае на працягу 15 км вадаскат вышынёй 754 м. У вярхоўі цячэ па трогавай даліне Вальтэліна; у Тэгліі паварочвае на захад, працякае Лага-ды-Мецола і праз возера Кома, утварае на сваім шляху Лага-ды-Альгіната. Далей праходзіць перадгор’і Ламбардскіх Перадальп і цячэ па Ламбардскай нізіне (дзе на працягу каля 124 км з’яўляецца суднаходнай). Упадае ў раку По каля Рэціна. Каналам злучана з горадам Мілан. На рацэ маецца ГЭС. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia