Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
![]() ![]() Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (груз. აჭარის ავტონომიური საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Грузінскай ССР, якая існавала ў 1921—1990 гадах. Сталіца — горад Батумі. ![]() Была ўтворана як аўтаномія грузінаў-мусульман 16 чэрвеня 1921 года і першапачаткова называлася аўтаномная Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Аджарыстан. 5 снежня 1936 была перайменавана ў Аджарскую аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. У снежні 1990 года ператворана ў Аджарскую Аўтаномную Рэспубліку. Адміністрацыйна ў канцы свайго існавання Аджарская АССР дзялілася на 5 раёнаў: Кедскі, Кабулецкі, Хелвачаурскі, Хулойскі і Шуахеўскі. Адміністрацыйны падзелПершапачаткова Аджарская АССР была падзелена на 5 паветаў, якія дзяліліся на тэмі (воласці). У 1925 годзе Батумскі павет быў перайменаваны ў Чарохскі і адміністрацыйны падзел рэспублікі стаў выглядаць так:
Падчас адміністрацыйнай рэформы 1929—1930 гадоў паветы былі ператвораныя ў раёны, а іх колькасць зменшылася спачатку да 4 (Батумскі, Кедскі, Кабулецкі і Хулойскі)[1], а потым да 3 (скасаваны Батумскі раён)[2], неўзабаве, аднак, адноўлены. У 1934 годзе адміністрацыйны падзел Аджарыі выглядаў так[3]:
У 1952 годзе быў створаны пяты раён — Шуахеўскі. ![]() Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia