Адкрытае грамадстваАдкрытае грамадства — дэмакратычны тып грамадства, які выкарыстоўваецца для абазначэння шэрагу сучасных грамадстваў і некаторых грамадстваў антычнасці. Звычайна супрацьпастаўляецца закрытаму грамадству (традыцыйнае грамадства і розныя таталітарныя рэжымы).[1] Канцэпцыя адкрытага грамадства была прапанаваная французскім філосафам Анры Бергсонам у 1932 годзе [2][3]. Потым канцэпцыя адкрытага грамадства была падрабязна распрацавана філософам Карлам Поперам, які ў сваёй працы «Адкрытае грамадства і яго ворагі» аб’яднаў філасофію адкрытага грамадства са сваёй філасофіяй крытычнага рацыяналізму. Адкрытае грамадства ў разуменні Попера з’яўляецца цалкам дэмакратычным. Яго члены прымаюць рашэнні, абапіраючыся на ўласны інтэлект і крытычнае мысленне, а таксама зыходзячы з дамоўленасцей, дасягнутых у працэсе абмеркавання. Такое грамадства не з’яўляецца неабмежаваным капіталізмам, але і не заснавана на марксізме альбо анархіі: гэта самастойны варыянт дэмакратыі. У адкрытым грамадстве ўрад павінен быць уважлівым да людзей і памяркоўным, а палітычныя механізмы павінны быць празрыстымі і гнуткімі. Гуманізм, роўнасць і палітычная свабода — ідэальныя характарыстыкі адкрытага грамадства. Гэта было вызначана яшчэ Перыклам, дзяржаўным дзеячам Афінскай дэмакратыі, у сваёй хвалебнай надмагільнай прамове: «…называецца гэты лад дэмакратычным таму, што ён трымаецца не на меншасці, а на большасці. У адносінах да прыватных інтарэсаў законы нашы прадастаўляюць раўнапраўе для ўсіх; што ж тычыцца палітычнага значэння, то ў нас у дзяржаўным жыцці кожны ім карыстаецца пераважна перад іншым не з-за таго, што яго падтрымлівае тая ці іншая палітычная партыя, але ў залежнасці ад яго доблесці, якая прынесла яму добрую славу ў той ці іншай справе; роўным чынам, сціпласць звання не служыць бедняку перашкодай да дзейнасці, калі толькі ён можа аказаць якую-небудзь паслугу дзяржаве»[4]. Попер таксама сцвярджаў, што адкрытае грамадства можа з часам эвалюцыянаваць у «абстрактнае»:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia