Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі па снукеры
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі (англ.: Northern Ireland Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2016 годзе ў рамках «Серыі Хатніх Нацый» (англ.: Home Nations Series) і праходзіць у Белфасце. Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі стаў дзясятым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з дваццаці рэйтынгавых першынстваў у гэтым сезоне. Прызавы фонд турніру складае £366,000. Турнір праходзіць на працягу тыдня ў лістападзе, а ў нядзелю гуляецца фінальны двубой спаборніцтва ў фармаце да дзевяці перамог у фрэймах. У 2016 годзе першым пераможцам турніру стаў Марк Кінг, які выйграў свой першы рэйтынгавы тытул у кар'еры ва ўзросце 42 гадоў. Праз год пераможцам турніру стаў Марк Уільямс, здабыўшы 19-ы рэйтынгавы тытул у сваёй кар'еры. Вынікі
Фіналісты турніру
Пераможцы паводле краін
КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia