Адміністрацыйны падзел ГрэнландыіАдміністрацыйна Грэнландыя падзелена на 4 камуны (дацк.: Kommuner, грэнл.: Kommunia); таксама муніцыпалітэты — англ.: municipality). Новы адміністрацыйны падзел краіны набыў моц з 1 студзеня 2009 года. Новыя камуны складзены з ранейшых 18 камун, па-ранейшаму неўключанымі застаюцца авіябаза Туле (Пітуфік) і Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк. Самая маленькая і паўднёвая камуна Куялек уключае былыя камуны Нанорталік, Какарток і Нарсак. Самая паўночная камуна Касуітсуп уключае былыя камуны Канак, Уманак, Упернавік, Кекертарсуак, Ілулісат, Касіянгуіт і Асіят. Камуна Кеката ўключае былыя камуны Манітсок, Сісіміўт і Кангатсіяк. Сталічная камуна Сермерсок уключае ранейшыя камуны Нук, Паміўт, Івітут і ўсходнія Амасалік і Ітакартарміт. Цэнтры былых камун лічацца гарадамі (дацк.: by), усе астатнія населеныя пункты — пасёлкамі (дацк.: bygd).
Заўвага: Пасля новага адміністрацыйнага падзелу краіны 1 студзеня 2009 года адзнакі плошчы занадта вялікія, таму прынятая агульная плошча Грэнландыі складае 2 166 086 км². Падзел да 2009 года
Да 2009 года Грэнландыя складалася з трох тэрыторый (рэгіёнаў): Кіта (Заходняя Грэнландыя), Туну (Усходняя Грэнландыя) і Авана (Паўночная Грэнландыя), межы якіх праходзілі практычна па прамой па лядовым шчыце, мяжа паміж Усходняй і Заходняй Грэнландыяй пралягала па 44° заходняй даўгаты. Кожная тэрыторыя мела дадатковы падзел на камуны (муніцыпалітэты): Кіта складалася з 15-ці, Туну з дзвюх, Авана — адной. Некаторыя землі не ўваходзілі ў склад камун і тэрыторый — Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк, размешчаны як ва Усходняй, так і ў Паўночнай Грэнландыі, а таксама авіябаза Туле, размешчаная побач з Канакам. Кіта (Заходняя Грэнландыя)(з поўдня на поўнач). Паўднёвая частка: Цэнтральная частка: Паўночная частка:
Туну (Усходняя Грэнландыя)
Авана (Паўночная Грэнландыя)
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia