Адміністрацыйны падзел Парыжа
Парыж падзелены на 20 муніцыпальных акруг (арандысман, фр.: arrondissements; [aʀɔ̃dismɑ̃]). Нумар акругі паказваецца двума апошнімі лічбамі ў паштовым індэксе Парыжа. Нумарацыя акругаў ідзе па спіралі па гадзіннікавай стрэлцы ад першай акругі, якая знаходзіцца ў цэнтры горада, на правым (паўночным) беразе Сены. Кожная акруга падзелена на чатыры квартала (фр. quartiers). Такім чынам, у Парыжы 80 адміністрацыйных кварталаў (фр. quartiers administratifs), у кожным з якіх ёсць сваё аддзяленне паліцыі. ГісторыяПершыя 12 адміністрацыйных акруг11 кастрычніка 1795 года Парыж быў падзелены на 12 акруг. Яны былі пранумараваны з захаду на ўсход; акругі з 1 па 9 знаходзіліся на правым беразе Сены, а з 10 па 12 - на левым беразе. Кожная акруга дзялілася на 4 кварталы, захоўваючы падзел горада на 48 кварталаў, прыняты ў 1790 годзе. З 1800 года, па рашэнні Напалеона, 12 адміністрацыйных акруг горада падпарадкоўваліся загадам ўрада. Пашырэнне ПарыжаУ часы кіравання Луі-Філіпа, з 1841 па 1845 гг., была пабудавана новая гарадская сцяна, празваная Цьерскай (de Thiers), змясціўшы ўнутр таксама многія прыпарыжскія камуны: Гронель, Важырар, Берсі, Шарон, Бельвіль, Ля-Вілет, Ля-Шапель , Манмартр, Бацінёлі, Пасі і Атой. 1 студзеня 1860 па ўказе наступнага кіраўніка Напалеона III гэтыя камуны былі афіцыйна далучаны да горада, чыя тэрыторыя адразу павялічылася ў 2,5 разы, а насельніцтва пераваліла за мільён. Новыя тэрыторыі і 12 старых акругаў былі ператвораныя ў цяперашнія 20. Мэр кожнай акругі прызначаўся кіраўніком французскай дзяржавы і абіраўся з самых буйных падаткаплацельшчыкаў; займаўся толькі грамадзянскімі актамі, ваеннай павіннасцю, школамі і вядзеннем выбарчых спісаў. |
Portal di Ensiklopedia Dunia