Аднапраходныя
Аднапраходныя (Monotremata), або яйцародныя — атрад найбольш прымітыўных сярод сучасных млекакормячых. Вядомы з плейстацэну ў Аўстраліі. Падзяляюцца на 2 сучасныя сямействы: яхідны і качканосы, 5 відаў. Пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі, Новай Гвінеі. Даўжыня цела да 80 см. Характэрна сумяшчэнне заднепраходнай і мочапалавой адтулін (клаака, як у птушак). Зубоў у дарослых няма. Страўнік не мае стрававальных залоз. Сярэдняя тэмпература цела ніжэйшая, чым у іншых млекакормячых (25-36 °C). Нясуць 1-2, зрэдку 3 яйцы. Малочныя залозы трубчастыя, выдзяляюць малако на брушную паверхню цела (залозістае поле), адкуль яго злізваюць дзіцяняты. Паўводныя ці наземныя формы. Кормяцца жывёльнымі арганізмамі. Колькасць невялікая. Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia