Адольф Вікенцьевіч Крушэўскі
Адольф Вікенцьевіч Крушэўскі (15 чэрвеня 1813 — 16 чэрвеня 1891) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяПаходзіў з багатага шляхецкага роду польскага паходжання, валодаў шматлікімі маёнткамі на Гомельшчыне[1]. Сын Вікенція (Вінцэнта) Крушэўскага. У 1836 г. скончыў філасофска-юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Нягледзячы на польскае паходжанне і каталіцкае веравызнанне, А. Крушэўскі карыстаўся даверам царскіх улад і займаў высокія пасады ў кіраўніцтве горада Гомеля і Магілёўскай губерні[1]. У 1850-1860-я гг. ён быў гомельскім павятовым маршалкам дваранства, а затым з 15 снежня 1863 па 7 лютага 1869 гг. маршалкам дваранства Магілёўскай губерні. У 1876—1878 гг. А. В. Крушэўскі займаў пасаду гарадскога галовы Гомеля. Прадстаўляў пры гэтым інтарэсы дваранска-чынавенскай фракцыі ў гарадской думе. Шмат у чым дзякуючы ўплыву А. Крушэўскага і яго сувязям у Пецярбургу ў 1865 г. у Гомелі на базе 3-класнага дваранскага вучылішча была заснавана 4-класная мужчынская прагімназія, а ў 1877 г. яна была ператворана ў 6-класную[2][1]. Пахаваны на Беліцкіх могілках Гомеля[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia