Адольф Фаміч Стэльмах
Адольф Фаміч Стэльмах (нар. 11 мая 1941, Дамінава[d], Баранавіцкая вобласць) — беларускі і ўкраінскі вучоны, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны і Нью-Ёркскай акадэміі навук, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны. Брат Вячаслава і Георгiя Стэльмаха. БіяграфіяСкончыў біялагічным факультэце БДУ (1962)[1]. Там жа стаў кандыдатам навук і працаваў выкладчыкам на кафедры генетыкі. У 1968 годзе па ініцыятыве ЦК КПСС і Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна быў пераведзены ў Адэсу на пасаду загадчыка аддзела генетыкі ва Усесаюзны селекцыйна-генетычны інстытут, з галоўнай мэтай адолення спадчыны «лысенкаўшчыны» і пераводу работы інстытута на рэйкі класічнай генетыкі. З’яўецца членам праўлення Нацыянальна-культурнага аб’яднання грамадзян «Беларусь» у Адэсе, удзельнічае ў самадзейным ансамблі «Беларускі матыў» як сцэнарыст і канферанс’е. Выдаў у Адэсе кніжку сваіх вершаў на беларускай мове «Каб любіць Беларусь». Навуковая дзейнасцьНа працягу 20 гадоў быў міжнародным куратарам навуковага супрацоўніцтва краін СЭУ у галіне тэарэтычных асноў селекцыі сельскагаспадарчых раслін і членам Саюзнага каардынацыйнага савета гэтага ж напрамку. Ва Украіне ўзначальваў 20 гадоў падобны Каардынацыйны савет. Працуе галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела генетыкі гэтага ж Селекцыйна-генетычнага інстытута. Сярод вучняў больш 10 кандыдатаў навук і 6 дактароў навук[2]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia