Адраджэнне моўАдраджэнне моў (моўнае адраджэнне, таксама ажыўленне ці аднаўленне моў) — працэс, які можа мець два варыянты:[1]
Найбольш вядомы і ўдалы прыклад першага тыпу — іўрыт: поўнасцю адроджаная мова, якая вымерла два тысячагоддзі таму, захавалася толькі ў кніжным выглядзе, але цяпер стала дзяржаўнай мовай і роднай для некалькіх мільёнаў чалавек. Іншыя прыклады значна меней удалыя: корнская, мэнская мовы. Вядомы таксама спробы выкарыстання старажытных моў для вусных зносін, якія, аднак, звычайна не маюць мэты стварэння стабільнай групы носьбітаў: старажытнаанглійская, пруская мовы, санскрыт. Сярод прыкладаў другога тыпу: ірландская мова, гэльская, маньчжурская, асобныя індзейскія мовы (у прыватнасці, маках). Падчас адраджэння першага, а зрэдку і другога тыпу зыходная моўная сістэма відазмяняецца, як у сферы вымаўлення (мову засвойваюць людзі з роднымі мовамі, якія маюць іншыя фанетычныя сістэмы), так і ў сферы лексікі (шмат слоў не захавалася ці не існавала раней). Марфалогія і сінтаксіс падвяргаюцца не такім істотным зменам. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia