Адыс-Абебскі ўніверсітэт
Адыс-Абебскі ўніверсітэт (амх.: አዲስ አበባ ዩኒቨርሲቲ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Эфіопіі. ГісторыяЗаснаваны ў 1950 годзе па рашэнні імператара Хайле Селасіе I пры садзейнічанні канадскага езуіта Люсьена Матэ як двухгадовы Адыс-Абебскі ўніверсітэцкі каледж. На працягу наступных двух гадоў каледж быў цесна звязаны з Лонданскім універсітэтам. Пісьменнік Рычард Камінгс у пачатку 1960-х гадоў працаваў на факультэце права. У 1962 годзе перайменаваны ва Універсітэт імя Хайле Селасіе I. Пасля сваёй перамогі Часовы ваенна-адміністрацыйны савет часова зачыніў універсітэт 4 сакавіка 1975 года і адправіў 50 тысяч студэнтаў у сельскую мясцовасць для падтрымкі новага рэжыму. З гэтага часу ўніверсітэт носіць цяперашнюю назву. У 1979 годзе ва ўніверсітэце былі адкрыты першыя наборы ў магістратуру. У 1987 годзе былі адкрыты праграмы падрыхтоўкі PhD. У снежні 2002 года тры вядучыя кіраўнікі ўніверсітэта падалі ў адстаўку ў знак нязгоды з узмацненнем ўрадавага ўмяшання ва ўнутраныя справы ўніверсітэта. Чыноўнікі спрабавалі прымусіць універсітэт змяніць сістэму ацэнкі ведаў студэнтаў. У 2009/2010 навучальным годзе ва ўніверсітэце было 20,701 абітурыент, 7 127 выпускнікоў і 14 669 паслядыпломных студэнтаў, што ў цэлым складала 42 497 чалавек. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia