Аздзяцічы (археалагічныя помнікі)Аздзяцічы — археалагічныя помнікі: гарадзішча і 2 могільнікі каля аграгарадка Аздзяцічы (Барысаўскі раён, Мінская вобласць). ГарадзішчаЗнаходзіцца за 1 км ад вёскі, на высокім карэнным беразе р. Бярэзіна. Займае мыс, утвораны глыбокімі ярамі, якія спадаюць у забалочаную пойму. Пляцоўка авальная, памерамі 30х50 м, выцягнута з захаду на ўсход. З усходняга боку ўмацавана валам вышынёй каля 0,7 м і ровам глыбінёй 0,4—0,5 м, з поўначы і поўдня абмежавана ярамі. Адкрыў у 1931 г. А. М. Ляўданскі. У 1958 г. А. Р. Мітрафанаў даследаваў 264 м². Выяўлены рэшткі 2 жытлаў, заглыбленых у зямлю на 0,15—0,3 м. Плошча аднаго жытла 17, другога — 26 м². Знойдзены фрагменты ляпнога глінянага посуду, гліняныя прасліцы, грузікі, жалезныя наканечнікі коп'яў, абломак нажа, малыя сярпы, рыбалоўны кручок. Датуецца I ст. да н.э. — I ст. н.э. і адносіцца да ранняга перыяду культуры штрыхаванай керамікі. Могільнік—1Знаходзіцца за гарадзішчам, ва ўрочышчы Пяскі, побач з сучаснымі могілкамі. 50 насыпаў вышынёй 0,5—2,5 м, дыяметрам 6—8 м. У 1930 г. А. М. Ляўданскі даследаваў 4 насыпы. На грунце пад курганамі выяўлены вогнішчы. Знойдзены перапаленыя косці, ляпныя гаршкі, пашкоджаныя бронзавыя ўпрыгожанні, жалезныя спражкі. Датуецца VIII—IX стст. У 1958 г. А. Р. Мітрафанаў раскапаў 1 курган прыкладна гэтага ж перыяду. Могільнік—2Датуецца XI—XII стст. 45 курганоў вышынёй 0,4—2 м, дыяметрам 5—7 м. А. М. Ляўданскі ў 1929 — 1930 гг. раскапаў 9 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавою на паўночны захад. У жаночых пахаваннях знойдзены шкляныя і бронзавыя пацеркі, невялікія скроневыя кольцы, жалезны нож. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia