Азёрная чаша

Азёрная ча́ша, азёрнае ложа — частка катлавіны возера, запоўненая вадой да найбольшага ўзроўню.

У азёрнай чашы вылучаюць мелкаводную частку (літараль і сублітараль) да глыбінь, на якіх яшчэ адчуваецца ўздзеянне хваль на дно возера. Ніжняя частка сублітаралі пераходзіць у прафундаль — глыбакаводную частку азёрнай чашы, звычайна пакрытую ілам і сапрапелем.

Азёрная чаша мяняецца на працягу геалагічнага перыяду ў выніку накаплення азёрных адкладаў.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya