Аклахомскі ўніверсітэт
Аклахомскі ўніверсітэт (англ.: University of Oklahoma) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Норман у штаце Аклахома. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1890 годзе на тэрыторыі Аклахома, ён існаваў побач з індзейскай тэрыторыяй на працягу 17 гадоў, перш чым гэтыя дзве тэрыторыі сталі штатам Аклахома. Налічваючы каля 3 тысяч выкладчыкаў, універсітэт прапануе 152 праграмы бакалаўрыяту, 160 магістарскіх праграм, 75 доктарскіх праграм і 20 спецыяльнасцей на першым прафесійным узроўні. У кампусе ў Нормане ёсць два вядомыя музеі: Музей мастацтва імя Фрэда Джонса-малодшага, які спецыялізуецца на французскім імпрэсіянізме і індзейскім мастацтве, і Музей прыродазнаўства імя Сэма Нобла ў Аклахоме, які спецыялізуецца на прыродзе Аклахомы. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia